vovansystems' tlog RSS

трансьляцыя жывога чалавека
Jan
29th
Thu
permalink

стаць такім ж

я ніколі не бачыў як ён ўсьміхаецца, але калі ўбачыў — гэта мяне кранула. на бледным гладкім, амаль як у нябожчыка, твары з бялёсых правалаў вачэй на мяне глядзелі шкляныя чорныя шарыкі затраўленай жывёлы, а бяскроўныя вусны былі нацягнутыя ў тонкую нітачку, абодва канца якой ненатуральна імкнуліся прыпадняцца.

ён нагадваў страшэнную пачвару, упыра, ужо не чалавека — Горлума.

няўжо я буду такім?

Камэнтары