Jan
15th
Thu
15th
я знаходжу нешта агульнае ў дзэнскіх коэнах, эрыксанаўскіх гісторыях і фрэсках Барыса Пятровіча. фрэскі вучаць, што жыць насамрэч ня страшна (кожная па-асобку і ўсе яны разам прасякнутыя гэтым спакойным роўным адчуваньнем); эрыксан зьвяртаецца да несьвядомага, каб выправіць хібу, перамагчы захворваньне (зьмяніўшы і ўсё астатняе, каб прыбраць сымптом); коэны — вучаць як атрымаць сапраўднае і глыбокае прасьвятленьне (саторы)