vovansystems' tlog RSS

трансьляцыя жывога чалавека
Dec
11th
Thu
permalink

сьмецьцекаханьнесьмерць

Адзінае канчаткова падзеленае на два. Маўленьне больш не азначае драбленьне ўсяго на часткі, і далейшы іх распадзел на часьцінкі. Матэрыя надалей ня дзеліцца на малекулы, якія ня дзеляпда на атамы, а тыя ў сваю чаргу — на ядры, электроны, і г. д. Адзінства і непадзельнасьць цела і духа далося малой крывёй, ці нават безь яе.

Пастаўленае некім раней цяпер трывала стаіць на сваіх гліняных нагах, і ставіць само сябе. I няма таго, хто можа яго зваліць, ці хаця б убачыць яго падзеньне. Замста бытуючага сталася відавочнай наяўнасыпо небытуючага. Пастухі ў капшуках сусьветнай павуціны. Дом, перабудаваны ў вязьніцу, зь якой павыганялі зьняволеных.

Дзень Незалежнасьці машыны не сьвяткуецца на дзяржаўным узроўні. Шрубы і поршні, правады і паўправаднікі ўсьвядомілі сваю непаўторную індьшідуальнасьць. Жыцьцё адданае стараннай перадачы энэргіі ўдзячным аднаразовым плястыкавым нашчадкам. Расклад руху цягнікоў як усьвядомленая неабходнасьць, свабода.

Чым горш, тым лепш. Калі ўсе жывыя істоты кладуцца спаць, ёгін сустракае зольле. Пара атрымаць дывідэнды зь вечнага покрыпу ў гэтай мясцовасьці. Ды такое становішча трэба было б скласьці, калі б яно ня склалася само.

© Nihil, 1999 год

Камэнтары