vovansystems' tlog RSS

трансьляцыя жывога чалавека
Oct
6th
Mon
permalink

я і ты

я штовечар чакаю цябе —
ты штовечар дакладна прыходзіш —
застаемся ў памерклым сьвятле —
да мяне мягка ты падыходзіш

у абдымках тваіх назаўжды
і пра ўсё забываю да раньня
бо ў мяне зараз ёсьць толькі ты,
а сьвітаньне для нас ёсьць растаньнем

і ня ведаю што б я рабіў,
у аблозе катуючых чутак
безь цябе, мой нямы правадыр…
дзякуй, сябра надзейны, мой смутак!

Камэнтары