26th
Канстытуцыя Зарачанскай Рэспублікі
1. Чалавек мае права жыць побач з Вялейкай, а Вялейка — цекчы каля чалавека.
2. Чалавек мае права на гарачую ваду, ацяпленне зімою й чарапічны дах.
3. Чалавек мае права памерці, але не абавязаны.
4. Чалавек мае права на памылкі.
5. Чалавек мае права быць адзіным і непаўторным.
6. Чалавек мае права любіць.
7. Чалавек можа быць нялюбым, але гэта не абавязкова.
8. Чалавек мае права ленавацца альбо нічога не рабіць.
9. Чалавек мае права не быць знакамітым і вядомым.
10. Чалавек мае права любіць котку і апекавацца ёю.
11. Чалавек мае права клапаціцца пра сабаку да канца дзён аднаго з іх.
12. Сабака мае права быць сабакам.
13. Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкую хвіліну мусіць прыйсці яму на дапамогу.
14. Чалавек мае права часам не ведаць, ці мае ён абавязкі.
15. Чалавек мае права часам сумнявацца, але гэта — не абавязак.
16. Чалавек мае права быць шчаслівым.
17. Чалавек мае права быць няшчасным.
18. Чалавек мае права маўчаць.
19. Чалавек мае права верыць.
20. Чалавек не мае права чыніць гвалту.
21. Чалавек мае права на асэнсаванне сваёй мізэрнасці і велічы.
22. Чалавек не мае права пасягацца на вечнасць.
23. Чалавек мае права разумець.
24. Чалавек мае права нічога не разумець.
25. Чалавек мае права быць розных нацыянальнасцяў.
26. Чалавек мае права святкаваць і не святкаваць свой дзень нараджэння.
27. Чалавек абавязаны памятаць сваё імя.
28. Чалавек мае права дзяліцца тым, што мае.
29. Чалавек не мае права дзяліцца тым, чаго ў яго няма.
30. Чалавек мае права на братоў, сясцёр і бацькоў.
31. Чалавек можа быць свабодным.
32. Чалавек адказны за сваю свабоду.
33. Чалавек мае права плакаць.
34. Чалавек мае права быць незразуметым.
35. Ніхто не мае права рабіць іншага чалавека вінаватым.
36. Чалавек мае права быць прыватнай асобай.
37. Чалавек мае права не мець ніякіх правоў.
38. Чалавек мае права не баяцца.
39. Чалавек мае права даваць нырца, як качка, у водах жыцця.
40. Чалавек мае права, калі стане халодна, вылецець разам з дзікімі гусямі ў вырай.
НЕ ПЕРАМАГАЙ
НЕ АБАРАНЯЙСЯ
НЕ ЗДАВАЙСЯ