vovansystems' tlog RSS

трансьляцыя жывога чалавека
May
19th
Mon
permalink

суркі

мне падаецца, што жыцьцё ўпрынцыпе можна пражыць яшчэ раз нанава ў некаторых выпадках. але не адзін нейкі дзень, які ёсьць ключавым і можа зьмяніць будучыню карэнным вобразам, а ўсё жыцьцё з самага пачатку асэнсаванага і ўсьвядомленага існаваньня…

так што ў мюрэя яўна была прасьцейшая сытуацыя, хаця і меней прасторы для манэўра.

і я б таксама хацеў выразаць твой яе твар зь ільда, навучыцца граць на піяніне, дапамагчы ўсім навокал і зрабіць ўсё правільна. але для гэтага прыйдзецца кожны новы дзень пражываць сотні разоў бо інакш расчараваньне непазьбежна праглыне мяне, раздрабіўшы суставы надзеі, разарваўшы аорту каханьня, экранаваўшы душу ў пакоі Герца.

дарэчы, ў гэтага бтлога ёсьць нязьменны плюс — пра яго амаль ніхто ня ведае і гэтыя радкі ўжо дакладна ніхто не чытае )

Cпроси́те меня: «Почему обеднена гидродинамическая дисперсия?» и я отвечу, что если бы было бы надо, я мог бы. а вы бы?

Камэнтары