vovansystems' tlog RSS

трансьляцыя жывога чалавека
May
15th
Thu
permalink

Грошы

“Самаахвяраванне і праца на грамадскіх пачатках - гэта жахі камунізму. Незацікаўленасць з’яўляецца найлепшай умовай найгоршай зацікаўленасці: схаваных, а не яўных, амбіцый, схаваных, а не яўных кампенсацый закамплексаванасці, схаванага грэбавання да сістэматычнай працы. Хтосьці не прышоў своечасова, «бо і так ганяе з раніцы да ночы», не надрукаваў акуратна, «бо ён не кадравая машыністка», не зрабіў справу, «бо колькі можна цягнуць на сабе, а жыць на штосьці трэба» - гэта каспіратыўны чыноўнік, які толькі замаруджвае падпольную працу. Хацеў бы штосьці зрабіць для Свабоднай Рэспублікі, але прагне незалежнасці, якая па словах Пілсудскага, павінна каштаваць некалькі капеек і дзве кроплі крыві.


Памятай - патрыятызм заўсёды рызыка, якую ты ўзяў на сябе, але праца ёсць праца. За добра зробленую працу трэба добра плаціць. Камуністы знічтожылі культуру працы шляхам недаплаты, прымушаючы плаціць напалову задарма. Нашыя незалежныя самаўпраўляемыя фірмы не могуць сабе гэтага дазволіць. Патрэбна цвёрда плаціць столькі, каб нашы кааперанты маглі нармальна жыць. Сарамлівыя адносіны да грошаў («не дзеля грошаў працуем у падпольі») з’яўляецца лішняй прытворнай сарамлівасцю. Чырвоныя лічаць, што нам плаціць ЦРУ. А грамадскасць і эміграцыя, якія ахвяруюць на барацьбу за незалежнасць, хочуць толькі адно: каб гэтыя грошы выкарыстоўваліся сумленна і па-гаспадарску. Каб дакладна палічыць грошы грамадскасці, не патрабуецца квітанцыяў, чэкаў, подпісаў і пячатак. Дастаткова сістэмы «мець» і «павінен», а таксама добрасумленнасці.”

http://knihi.com/bel/kanspiratar.html

Камэнтары