vovansystems' tlog RSS

трансьляцыя жывога чалавека
Aug
8th
Sun
permalink

электронная революция глазами Чингочкука-синдикалиста

в современном обществе жизнь человека есть петабайты информации на серверах AOL, Yandex’a, Google’a, vkontakt’ов, распечатки кредитной истории и операций с электронными деньгами, страничка в базе “паспорт”, “имущество”, “перемещения”, фотографии на фликре и в пикасавеб, записи телефонных переговоров..

а раньше всё было как-то больше “по-настоящему”, наверное потому что каждый момент уходил безвозвратно и нигде не оставался, кроме нашей памяти. а теперь я могу узнать о чём мы говорили с тобой год (десять лет) назад. некоторые индейцы закрывали в стеклянных пузырьках запахи и ассоциировали сильные их с теми моментами, которые хотели запомнить.. О метако ясень, какгриццо.

Камэнтары
Jun
8th
Mon
permalink

Чытаючы кнігу Віталь Тарас «Звыклае зло» захацелася зрабіць рэмарку на тое, чаму ў свой час у камэнтах на мінск_бае да ўгодак лягеру на плошчы не прагучала прапановаў нешта істотна мяняць. Казалі бо. З прыкладамі. Не адзін раз і па пунктах… Той, хто хоча і здольны, відаць зразумее і знойдзе – мы ж змаглі. Вы ж, спадар Тарас, не сталі тлумачыць дзяўчынцы, што ўступіла ў БРСМ нешта і мы ўжо ня будзем. 

«Оторви свою голову, –  
брызни кровью ввысь.
Нам с тобой поровну… 
остальные брысь!»

Камэнтары
May
30th
Sat
permalink

баязьліва

мяняць

колер формы

на шэры

так хутка

Камэнтары
Apr
28th
Tue
permalink

GNUNet

безумоўна, на зьмену Bittorrent прыйдзе оверлэйны ананімны GNUNet з гэткай жа высокай прапускной здольнасьцю. але ці дапрогяць…

Камэнтары
Apr
23rd
Thu
permalink

краіны ОДКБ, шыхтуймася!

Цель РУС-BSD - предоставить пользователям стран ОДКБ (России, Белоруссии, Украины, Казахстана…) простую в установке и использовании, корректно локализованую настольную операционную систему, основанную на FreeBSD.

Камэнтары
Mar
25th
Wed
permalink

Пер Лагерквіст. 25 сакавіка

у новым тысячагодзьдзі публічнае сьвяткаваньне чарговых угодак утварэньня БНР мне нагадвае час, калі мёртвыя — памерлыя і забітыя, ахвяры і забойцы, жаўнеры ўсіх франтоў, падымаюцца з магілаў і ў сатлелых лахманах, трымаючы свае такія розныя штандары, накіроўваюцца ў нейкія нядобрыя мейсцы (ля балотаў, напрыклад). яны зьбіваюцца ў натоўп, падаюць і падымаюцца, марудна ломяцца туды, куды цягне іх па інэрцыі…

Камэнтары
Feb
26th
Thu
permalink
Аляксандар Кулінковіч і Пётр Мамонаў

Аляксандар Кулінковіч і Пётр Мамонаў

Камэнтары
Jan
29th
Thu
permalink

стаць такім ж

я ніколі не бачыў як ён ўсьміхаецца, але калі ўбачыў — гэта мяне кранула. на бледным гладкім, амаль як у нябожчыка, твары з бялёсых правалаў вачэй на мяне глядзелі шкляныя чорныя шарыкі затраўленай жывёлы, а бяскроўныя вусны былі нацягнутыя ў тонкую нітачку, абодва канца якой ненатуральна імкнуліся прыпадняцца.

ён нагадваў страшэнную пачвару, упыра, ужо не чалавека — Горлума.

няўжо я буду такім?

Камэнтары
Jan
19th
Mon
permalink

вернасьць [хітры плян]

падсадзіць дзяўчынку на дэзамарфін. яна назаўжды застанецца з табой, ніколі ня кіне

Камэнтары
Jan
15th
Thu
permalink

я знаходжу нешта агульнае ў дзэнскіх коэнах, эрыксанаўскіх гісторыях і фрэсках Барыса Пятровіча. фрэскі вучаць, што жыць насамрэч ня страшна (кожная па-асобку і ўсе яны разам прасякнутыя гэтым спакойным роўным адчуваньнем); эрыксан зьвяртаецца да несьвядомага, каб выправіць хібу, перамагчы захворваньне (зьмяніўшы і ўсё астатняе, каб прыбраць сымптом); коэны — вучаць як атрымаць сапраўднае і глыбокае прасьвятленьне (саторы)

Камэнтары